Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар культуры Расеі заклікаў ахвяраваць рэгіянальнымі мовамі на карысьць расейскай


Уладзімер Мядзінскі.

Уладзімер Мядзінскі.

Міністар культуры Расеі Ўладзімер Мядзінскі заклікаў міністэрства адукацыі і навукі РФ зьмяніць суадносіны гадзін выкладаньня рускай і замежных моў у школах Расеі.

На пасяджэньні прэзыдэнцкай рады па міжнацыянальных адносінах ён папрасіў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна даць адпаведнае даручэнне Міністэрству адукацыі і навукі. Пра гэта інфармуе РБК.

На думку Мядзінскага, дзеля паляпшэньня якасьці выкладаньня расейскай мовы можа быць скарочана колькасьць гадзін ня толькі замежных моў, але і рэгіянальных моў Расеі.

«Мы даволі сур’ёзна павялічылі рэгіянальны складнік і ў мове, і ў гісторыі. Мы больш вучым цяпер замежныя мовы, і гэта таксама, вядома, правільна, але гэта не павінна быць за кошт вывучэньня расейскай мовы, нашай літаратуры і нашай агульнай, падкрэсьлю, гісторыі», — упэўнены ён.

«Школьнік, з аднаго боку, выйграе ад веданьня рэгіянальных моў, гэта бонус, але гэта мае сэнс толькі ў выпадку дапаўнення да глыбокага ведання нашай агульнай мовы. Перакананыя, што суадносіны расейскай і рэгіянальнай моў, зьмест адукацыі павінны быць адназначна на карысць расейскай», — сказаў Мядзінскі.

«Вельмі просім даць адпаведнае даручэньне міністэрству адукацыі, інакш, калі гэтага не зрабіць, то якая культура? Усе нашы намаганьні будуць абсалютна бескарысныя?!» — падсумаваў міністар.

Уладзімер Пуцін на сёньняшнім пасяджэньні рады заявіў, што вынікі адзінага дзяржаўнага экзамэну (ЕГЭ) па расекйскай мове сёлета зьяўляюцца нагодай для перагляду праграм выкладаньня гэтага прадмету.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG