Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прохараў прадаў 20% актываў «Уралкалія» беларускаму бізнэсоўцу


Міхаіл Прохараў

Міхаіл Прохараў

Некалькі дзён таму, калі стала вядома аб намечанай зьдзелцы, гэтая інфармацыя была аспрэчаная прадпрымальнікамі, блізкімі да Прохарава.

Група ОНЭКСИМ прадала 20 % «Уралкалія» — найбуйнейшага ў сьвеце вытворцы калійных угнаеньняў. Як паведамляе РБК, пакупнікамі сталі структуры, блізкія да асноўнага акцыянэра Уралхіму «Дзьмітрыя Мазэпіна. Сума ўгоды пакуль не выдаецца.

Крыніца «Інтэрфаксу», знаёмая з дэталямі зьдзелкі, паведаміла, што пакупніком 20%-га пакета акцый «Уралкалія» у ОНЭКСИМа стаў беларускі бізнэсовец Дзьмітры Лобяк. Гэта пацьвердзіў РБК афіцыйны прадстаўнік «Уралхіму».

«Мы даўно і плённа супрацоўнічаем зь Дзьмітрыем Лобякам і яго кампаніямі па шэрагу праектаў, зьвязаных з пастаўкамі нашай прадукцыі, — паведаміў ён. — Мы лічым безумоўна пазытыўным той факт, што ён мае багаты вопыт працы ў сфэры мінэральных угнаеньняў».

Лобяк валодае менскай кампаніяй «Юрас Ойл», афіцыйным дылерам «Уралхіму» у Беларусі. Згодна з матэрыяламі на сайце кампаніі, яна ажыцьцяўляе аптовыя пастаўкі хімічнай прадукцыі, у тым ліку на «Гомельскі хімічны завод», «Гродна-Азот», «Нафтан», «Палімер» і «Беларускі нафтавы гандлёвы дом».

Ён таксама зьяўляецца аднакурсьнікам Дзьмітрыя Мазэпіна па Сувораўскай вучэльні.

20% «Уралкалія» на Маскоўскай біржы ў пятніцу каштавалі $ 1,66 млрд. Крыніца, блізкая да аднаго з бакоў зьдзелкі, сказаў РБК, што пакет ОНЭКСИМа прададзены, якраз «прыкладна за $ 1,7 млрд».

Газэта «Ведамасьці» на днях паведамляла пра намер групы ОНЭКСИМ прадаць свае расейскія актывы, удакладніўшы, што па інфармацыі, якая маецца ў газэты, рашэньне аб продажы было прынятае пасьля ператрусаў, праведзеных у красавіку ў некалькіх кампаніях Міхаіла Прохарава. У той жа дзень прадстаўнікі кампаній Прохарава абверглі паведамленьні аб продажы.

Група ОНЭКСИМ — прыватны расейскі інвэстыцыйны фонд, які належыць прадпрымальніку Міхаілу Прохараву, са штаб-кватэрай у Маскве. Прохараў — расейскі палітык і прадпрымальнік, мільярдэр, які заснаваў ў 2012 годзе расейскую правую партыю «Грамадзянская плятформа». Ён удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 4 сакавіка 2012 году, на якіх заняў трэцяе месца ў цэлым па Расеі і другое — у Маскве і Пецярбургу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG