Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне вынесены першыя прысуды мужчынам, якія нападалі на жанчын у Кёльне


Абвінавачаны грамадзянін Альжыру.

Абвінавачаны грамадзянін Альжыру.

Выхадзец з Альжыру і мігрант з Іраку асуджаныя на адзін год пазбаўленьня волі ўмоўна.

У Нямеччыне вынесеныя першыя прысуды двум мужчынам, якія нападалі на жанчын у Кёльне ў так званую «Ноч доўгіх рук». У пачатку 2016 году падчас сьвяткаваньня Новага году ў цэнтры Кёльна каля тысячы маладых людзей, пераважна выхадцаў з краін Паўночнай Афрыкі і з Блізкага Ўсходу сабраліся на плошчы каля Кёльнскага сабору і цэнтральнага вакзалу і зрабілі мноства нападаў на жанчын. Па выніках паліцыя атрымала 766 заяў ад пацярпелых, зь якіх на сэксуальныя дамаганьні скардзіліся 497 жанчын. Паліцыя таксама атрымала некалькі соцень заяваў аб дробных крадзяжах, у тым ліку мабільных тэлефонаў.

Першымі асуджанымі сталі 20-гадовы мігрант з Ірака і 26-гадовы альжырац. Абодва атрымалі па аднаму году ўмоўна. Першы, як паказалі сьведкі, у складзе групы з 10-15 чалавек займаўся тым, што «адбіваў» жанчын ад сяброў, якія іх суправаджалі, а потым гвалтоўна схапіў адну з жанчын, і, нягледзячы на яе супраціў, стаў гвалтам яе цалаваць і аблізаў ёй твар. Паколькі на момант злачынства яму было толькі 20 гадоў, ён, згодна зь нямецкімі законамі, ня мог быць асуджаны як дарослы злачынец. Яго прысудзілі да 800 гадзінаў грамадзкіх прац і абавязалі прайсьці курс па інтэграцыі ў нямецкае грамадзтва.

У судзе мужчына прынёс прабачэньні за свае дзеяньні: «Я прыношу свае прабачэньні за тое, што адбылося», — сказаў ён празь перакладчыка.

Альжырац ў тую ноч перашкодзіў мужчыну ўмяшацца, калі мігранты пачалі абражаць і дамагацца яго дзяўчыны. Потым альжырац прапанаваў немцу прадаць яго жанчыну за 5 тыс. эўра. Яго абвінавацілі ў патураньні сэксуальнаму злачынству.

Адразу пасьля нападу паліцыя высьветліла асобы 31 падазраванага. Аказалася, 29 што зь іх чакаюць від на жыхарства ў Нямеччыне, а 18 знаходзяцца ў краіне як уцекачы. Дзевяць падазраваных былі выхадцамі з Альжыру, восем — з Марока, пяць — з Ірана, а яшчэ чатыры — з Сырыі. Па выніках «Ночы доўгіх рук» кіраўнік паліцыі Кёльна падаў у адстаўку: яго абвінавацілі ў замоўчваньні злачынстваў і адмаўленьні таго, што на жанчын нападалі мігранты.

Таксама пасьля нападаў Нямеччына зрабіла больш жорсткімі правілы прадстаўленьня прытулку мігрантам і павялічыла пакараньне за злачынствы сэксуальнага характару. Цяпер згвалтаваньнем згодна зь нямецкімі законамі лічыцца любая форма сэксуальнага кантакту, у якім адзін з бакоў выказаў нязгоду.

XS
SM
MD
LG