Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі: Пагадненьне пра замежныя рахункі можа быць выкарыстана супраць іншадумцаў


Кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі.

Далучэньне Беларусі да міжнароднай дамовы аб аўтаматычным абмене дадзенымі пра замежныя фінансавыя рахункі стварае пагрозу для дэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва.

Пра гэта заявіў БелаПАН старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

«Калі такія пагадненьні заключаюцца паміж дэмакратычнымі грамадзтвамі, гэта спрыяе фінансавай празрыстасьці і дапамагае змагацца зь фінансавымі злоўжываньнямі, што нармальна. Але калі гаворка заходзіць пра аўтарытарныя рэжымы, несвабодныя краіны, то, безумоўна, гэта ператвараецца ў інструмэнт, які будзе выкарыстоўвацца супраць іншадумцаў», — сказаў Бяляцкі.

З улікам неспрыяльных умоў для працы няўрадавых арганізацый у Беларусі зразумела, што гэта пагадненьне можа быць выкарыстана супраць дэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва

«У першую чаргу гэта стварае рызыку для грамадзкіх актывістаў, людзей, якія займаюцца грамадзкай дзейнасьцю. З улікам неспрыяльных умоў для працы няўрадавых арганізацый у Беларусі зразумела, што гэта пагадненьне можа быць выкарыстана супраць дэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва».

У той жа час гэты інструмэнт, паводле Бяляцкага, можа быць выкарыстаны «супраць любога беларускага грамадзяніна», бо нацыянальнае заканадаўства абмяжоўвае права грамадзян Беларусі мець рахункі за мяжой. Беларус, у якога выявяць замежны рахунак, «трапляе пад пільную ўвагу ўладаў, і ўзровень падазрэньня да яго будзе значна вышэйшы, чым да астатніх грамадзянаў».

«З улікам таго, што тэарэтычна такія рахункі ёсьць у соцень тысяч беларускіх грамадзян, гэтая сытуацыя закранае вялікую частку грамадзтва», — адзначыў праваабаронца.

Пра тое, што Беларусь мае намер далучыцца да міжнароднага пагадненьня, якое дазваляе краінам-падпісантам у аўтаматычным рэжыме абменьвацца інфармацыяй аб замежных рахунках сваіх грамадзян, на прэс-канфэрэнцыі 8 ліпеня ў Менску паведаміў першы намесьнік міністра па падатках і зборах Ігар Клепча.

Алесь Бяляцкі быў асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі «за ўтойваньне даходаў у асабліва вялікім памеры». Падставай для крымінальнага перасьледу стала наяўнасьць у Бяляцкага замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі зь якіх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасьці. Праваабаронца быў вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG