Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 ліпеня: 110 гадоў настаўніцкаму зьезду ў Мікалаеўшчыне, «Клясыка каля ратушы з Velcom», футбольны матч памяці Юрася Бушлякова


Удзельнікі першага матчу памяці Юрася Бушлякова. 2013 год.

Удзельнікі першага матчу памяці Юрася Бушлякова. 2013 год.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Варшава. Завяршэньне саміту НАТО. Паводле афіцыйных прадстаўнікоў альянсу, наступствы рашэньняў, прынятых 8-9 ліпеня ў польскай сталіцы, будуць адчувацца на працягу будучых дзесяцігодзьдзяў.

Менск. «Клясыка каля ратушы з Velcom». 3D-канцэрт і вечар сімфанічных шэдэўраў. Удзел бяруць Ансамбль салістаў «Партыта» і дзяржаўны акадэмічны сымфанічны аркестар пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава. Месца правядзеньня — пл. Волі. Пачатак а 20:00

Менск. Футбольны матч памяці нашага калегі, журналіста і мовазнаўца Юрася Бушлякова. Месца правядзеньня — Стадыён школы № 13 (вул Цікоцкага, 57). Пачатак а 19:00

Менск. Фэстываль сучаснай электроннай музыкі. Месца правядзеньня — Музей Азгура (вул. Азгура, 8) Пачатак а 18.30

Менск. Танцавальная майстар-кляса для пачаткоўцаў пад адкрытым небам. Месца правядзеньня — Дворык дома-музэя Ваньковіча (вул. Інтэрнацыянальная, 33А.) Пачатак а 17:45.

Менскі р-н, вёска Ўраджайная. Фэстываль пад адкрытым небам Rock-rave. Месца правядзеньня — Камарова-village. Пачатак а 17.00

Менская вобл., Вязынка. Купальле свята. У праграме: майстар-клясы, гульні, танцы. Пройдзе «Кветкавы этна-фэст» з элемэнтамі абраду спуску вянка на ваду. Вянок 4, 5 мэтра ў дыямэтры.

Гомельская вобл., Калінкавіцкі р-н. Восьмы Ўсебеларускі фэстываль народнага гумару «Аўцюкі-2016».

У ГІСТОРЫІ:

1357 — у Празе закладзены Карлаў мост.

1807 — заключаная Тыльзыцкая мірная дамова паміж Францыяй, Прусіяй і Расеяй. Беласток і навакольныя тэрыторыі, населеныя пераважна беларусамі, увайшлі ў склад Расеі.

1906 — У вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра).

1920 — Польскія войскі пакінулі Шацілкі (цяпер горад Сьветлагорск).

1997 — Украіна падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з НАТО.

2002 — Замкавы комплекс «Мір» атрымаў пасьведчаньне ЮНЭСКА пра ўключэньне ў Сьпіс сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

У гэты дзень нарадзіліся:

1834 — Ян Нэруда, чэскі пісьменьнік.

1933 — Элем Клімаў, савецкі кінарэжысэр. У 1985 зьняў фільм «Ідзі і глядзі» паводле сцэнару Алеся Адамовіча. Здымкі адбываліся ў Бярэзінскім запаведніку на тэрыторыі Віцебскай вобласьці. Паводле вэрсіі часопісу «Time Out», фільм зьяўляецца найлепшай кінастужкай пра Другую ўсясьветную вайну.

1950 — У гарняцкім мястэчку Янакіева нарадзіўся чацьвёрты прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, род якога паходзіць зь Беларусі.

У гэты дзень памерлі:

1441 — Ян ван Эйк, нэдэрляндзкі мастак

1677 — Ангелюс Сылезіюс, нямецкі паэт-містык

1947 — Люцыян Жалігоўскі, польскі вайсковы і палітычны дзяяч, генэрал

2005 — Робэрт Шэклі, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст

ЦЫТАТА:

Сьцелюцца валокны,

Тчэцца павуціна —

Блізка, блізка восень,

Смутная часіна!

Зажурыцца неба,

Схованае ў хмары,

і агорнуць сэрца

Нейкі жаль і мары.

Замірае лета,

Заціхаюць далі,

Сірацее рэчка,

Халадзеюць хвалі...

Якуб Колас, «Адлёт жураўлёў»

XS
SM
MD
LG