Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАТО і ЭЗ абавязаліся разам супрацьстаяць «гібрыдным войнам»


Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск, Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг, кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер.

Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск, Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг, кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер.

НАТО і Эўразьвяз падпісалі ў пятніцу перад самітам НАТО дэклярацыю аб супрацоўніцтве, у якой абавязаліся разам супрацьстаяць «гібрыдным пагрозам» з усходу і поўдня.

«Сёньня эўраатлянтычная супольнасьць сутыкнулася зь беспрэцэдэнтнымі выклікамі з поўдня і ўсходу», — гаворыцца ў дэклярацыі, падпісанай генэральным сакратаром НАТО Енсам Столтэнбергам і кіраўнікамі цэнтральных органаў ЭЗ, старшынём Эўрапейскай рады Дональдам Тускам і кіраўніком Эўракамісіі Жанам-Клёдам Юнкерам.

Што трэба ведаць пра саміт НАТО ў Варшаве

Для таго, каб сумесна супрацьстаяць гэтым пагрозам, ЭЗ і НАТО абяцаюць, у прыватнасьці, тэрмінова «умацаваць здольнасьць адказваць на гібрыдныя пагрозы», наладзіўшы абмен інфармацыяй, у тым ліку разьведвальнай, каардынацыю сумесных дзеяньняў у галіне кібэрбясьпекі, апэрацый на Міжземным моры ў працэсе барацьбы з масавай нелегальнай іміграцыяй і на іншых кірунках.

Акрамя таго, НАТО і ЭЗ абавязваюцца скаардынавана падтрымліваць ваенную прамысловасьць і праводзіць сумесныя вучэньні, у тым ліку па супрацьстаяньні «гібрыдным пагрозам».

Генэральны сакратар НАТО падкрэсьліў, апроч іншага, што ЭЗ і НАТО займаюць адзіную пазыцыю ў дачыненьні да Расеі: ЭЗ увёў санкцыі, НАТО дае ваенны адказ на тое, што альянс расцэньвае як патэнцыйную расейскую пагрозу.

XS
SM
MD
LG