Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэзананс


Карціна італьянскага мастака Фэдэрыка Андрэоці (1847-1930)

Карціна італьянскага мастака Фэдэрыка Андрэоці (1847-1930)

Калісьці яны сустрэліся ў Менску і рассталіся. Яна паехала дадому, на іншы край сьвету, у Керч. Але нешта засталося. І гэтае нешта было мацнейшае, чым ён і яна. Мацнейшае за яе замужжа. Мацнейшае за яго гробаны Аўганістан... Рэзананс — вось, што засталося. Ён трохі граў на гітары і ведаў, што гэта такое. Вы дакладна наладжваеце дзьве гітары. І адну пакідаеце каля сьцяны, а на другой дакранаецеся да струны, дапусьцім, з нотай «мі». Ведаеце, што адбываецца? У гітары пакінутай каля сьцяны пачынае вібраваць і гучаць такая самая струна, такая самая нота. Як быццам яе кранае чыясьці нябачная рука...

Аляксандар Брыт

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG