Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У фінале «Эўра-2016» партугальцы згуляюць з французамі


Антуан Грызман (у сіняй форме з нумарам 7) забівае другі гол у вароты Мануэля Ноера. Марсэль, 7 ліпеня 2016 году

Антуан Грызман (у сіняй форме з нумарам 7) забівае другі гол у вароты Мануэля Ноера. Марсэль, 7 ліпеня 2016 году

Зборная Францыі стала другім фіналістам чэмпіянату Эўропы па футболе. У Марсэлі падапечныя Дыдзье Дэшама перайгралі нямецкіх футбалістаў — 2:0.

Першы гол гаспадары чэмпіянату забілі ў кампэнсаваны італьянскім арбітрам Рыцолі час першага тайму з пэнальці, прызначанага пасьля гульні рукой. Прысуд рэалізаваў Антуан Грызман. На 72-й хвіліне той жа Грызман пакараў за памылку абарону і галкіпера немцаў — 2: 0.

У фінале, які адбудзецца на «Стад дэ Франс» у прыгарадзе Парыжа Сен-Дэні ў нядзелю, 10 ліпеня, сустрэнуцца каманды Партугаліі і Францыі. У першым паўфінале партугальцы з тым жа вынікам 2:0 былі мацнейшыя за зборную Ўэльса.

XS
SM
MD
LG