Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не» азначае «не». Хто гэтага не зразумеў — гвалтаўнік


Пратэсты ў Кёльне супраць навагодніх згвалтаваньняў.

Пратэсты ў Кёльне супраць навагодніх згвалтаваньняў.

Дэпутаты Бундэстагу ў чацьвер ухвалілі зьмены ў закон пра адказнасьць за сэксуальны гвалт, якія робяць закон больш жорсткім. Уводзіцца новы прынцып: «не» азначае «не», які мае на мэце пашырыць кваліфікацыю злачынства пад назвай «згвалтаваньне». Пра гэта паведамляе агенцтва DPA.

Дэбаты, якія прывялі да гэтых зьменаў,​ пачаліся пасьля навагодніх нападаў у Кёльне і іншых гарадах, але таксама і выпадак са згвалтаваньнем колішняй нямецкай мадэлькі.

Дагэтуль, каб суд прызнаў факт згвалтаваньня, ахвяра павінна была абараняцца ад гвалту або яго пагрозы. Цяпер жа, паводле ўхваленых зьменаў у закон, дастаткова таго, што сэкс адбыўся «насуперак выяўленай волі» ахвяры. Цяпер, каб суд кваліфікаваў нейкі чын як згвалтаваньне, будзе дастаткова простай адмовы ад сэксуальнага кантакту, а актыўную абарону супраць яго ахвяра ўжо ня будзе вымушана даказваць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG