Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы могуць прасіць «шэнген» хоць на 5 год. Але ці дадуць — пад пытаньнем


Турыстычныя сайты Беларусі паведамілі, што Грэцыя пачала выдаваць беларусам шматразовыя шэнгенскія візы на 3 гады пры наяўнасьці ў пашпарце прынамсі адной грэцкай візы.

Першакрыніцай гэтай інфармацыі быў турапэратар Mouzenidis Travel, які пісаў пра гэта са спасылкай на Генэральнага консула Грэцыі ў Маскве Іяаніса Пэтодзіса.

У беларускім візавым цэнтры Грэцыі паведамілі Свабодзе, што беларусы могуць прасіць шматразовую Шэнгенскую візу і на 5 год (але быць на тэрыторыі краіны можна ня больш за 90 дзён на паўгодзьдзе), прычым у незалежнасьці ад візавай гісторыі і грамадзянства. А рашэньне прымае консульства ў індывідуальным парадку.

Маскоўскае Генконсульства Грэцыі пацьвердзіла Свабодзе, што візу можна прасіць і на 5 год, але ня раіла спадзявацца на «лёгкую» трохгадовую візу:

«Вы маеце права запытваць візы, на колькі захочаце, а на колькі выдадуць — гэта на рашэньне дыпляматаў. Гэта экстраны выпадак, рэдка выдаюць на тры гады. Ня слухайце тое, што кажуць па тэлевізіі ці ў інтэрнэце».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG