Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША перад самітам НАТО ў Варшаве наведае Кіеў


Джон Керы

Джон Керы

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы сёньня а 12-айгадзіне прыляціць у Кіеў для правядзеньня сустрэч з кіраўніцтвам Украіны.

Гэты візыт, як і ўчорашні візыт у Тбілісі, адбываецца ў рамках яго эўрапейскага турнэ напярэдадні саміту НАТО ў Варшаве.

Як паведамілі Радыё Свабода ў афіцыйных структурах у Кіеве, Джон Керы правядзе сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і прэм’ер-міністрам Уладзімерам Гройсманам.

Паводле амбасадара Ўкраіны ў ЗША Валерыя Чалага, галоўнымі тэмамі перамоваў стануць выкананьне рэформаў і сытуацыя на Данбасе. «Гаворка верагодна пойдзе пра каардынацыю дзеяньняў Вашынгтона і Кіева», — сказаў украінскі дыплямат.

Напярэдадні ў Тбілісі Джон Керы заклікаў Расею выканаць у поўным аб’ёме менскія дамоўленасьці для разьвязаньня канфлікту на Данбасе і дамову аб спыненьні агню ад 12 жніўня 2008 году што да сытуацыі ў Грузіі, зьвязанай з акупацыяй Абхазіі.

XS
SM
MD
LG