Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кася Камоцкая вяртаецца на сцэну. ТОП-5 песень рок-князёўны


Кася Камоцкая

Кася Камоцкая

У пятніцу, 8 ліпеня ў дворыку Chill Out на менскай плошчы Свабоды, 4 зайграюць фіналісты конкурсу «Засьпявай 3.0»: «Сон-трава», Bar Akaryna і Pauline, а таксама рок-князёўна 1994 і 1995 гадоў Кася Камоцкая. Уваход на канцэрт каштуе ад 10 дэнамінаваных рублёў, квіткі прадаюцца анлайн. Пачатак а 19-й гадзіне.

Сёлета конкурс маладых выканаўцаў «Засьпявай», які ладзіць партал Tuzin.fm разам з фондам «Вяртаньне», праходзіць ужо ў трэці раз. У ім аддаецца перавага найперш музыкам, якія ня маюць афіцыйна выдадзеных альбомаў і сольных канцэртаў. Канкурсанты ацэньваюцца ў намінацыях «Сьпяваная паэзія», «Беларускі кавэр» і «Замежны пераклад».

Кася Камоцкая — беларуская сьпявачка, якая выступае з канца 1980-х пераважна зь песьнямі на вершы вядомых беларускіх паэтаў. Доўгі час грала з гуртом «Новае Неба» (зь ім выдала пяць альбомаў, дзьве складанкі найлепшых песень і акустычны канцэрт), брала ўдзел у супольных праектах (у тым ліку «Народным альбоме»), таксама грае сольна. «Рок-князёўна» на прэміях «Рок-каранацыя» 1994 і 1995 гадоў.

Актыўную канцэртную дзейнасьць прыпыніла ў 2004 годзе, але зрэдчас дае канцэрты. Апошні вялікі сольны канцэрт давала ў 2014 годзе.

Топ песень гурту «Новае Неба» і Касі Камоцкай

Складзены паводле Last.fm: першая — самая папулярная з гуртом і сольна, 2-4 — наступныя па папулярнасьці з гуртом, 5 — наступная па папулярнасьці сольна.

Мая краіна

Ліст да сястры

Гэта мы

Котка

Шостае падарожжа

Поўны выступ Касі Камоцкай у 2014 годзе:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG