Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША ўпершыню ўвялі санкцыі супраць лідэра КНДР Кім Чэн Ына


Кім Чэн Ын і піянэры

Кім Чэн Ын і піянэры

ЗША ўпершыню ўвялі санкцыі супраць цяперашняга лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына, абвінаваціўшы яго і 10 іншых чыноўнікаў КНДР вышэйшага і сярэдняга ўзроўню ў грубых парушэньнях правоў чалавека.

6 ліпеня Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла аб новых мерах у дачыненьні да рэжыму ў КНДР. Гэты крок быў зроблены адначасова з тым, што Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША апублікаваў даклад, у якім абвінаваціў Кім Чэн Ына ў датычнасьці да пазасудовых пакараньняў сьмерцю, прымусовай працы і катаваньняў.

У гэтым дакладзе таксама названыя каля двух дзясяткаў чыноўнікаў, якія, паводле ацэнкі ЗША, былі ўцягнутыя ў стварэньне сыстэмы працоўных лягераў, выкраданьне перабежчыкаў з Паўночнай Карэі і іншыя злачынствы.

У мінулым ЗША накладалі санкцыі і на іншых кіраўнікоў дзяржаў, у тым ліку і на Аляксандра Лукашэнку, і на Башара Асада, але ніколі не на кіраўніка КНДР.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG