Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Грузія падпісалі мэмарандум ў сфэры бясьпекі і абароны


Дакумэнт дае Грузіі магчымасьць набываць у Амэрыцы новыя абарончыя ўзбраеньні і атрымліваць ад ЗША ваенную дапамогу.

Як паведамляе ВВС, дакумэнт пашырае магчымасьці для ўдзелу ЗША ў падрыхтоўцы грузінскіх узброеных сілаў. Мэмарандум быў падпісаны прэм’ерам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі і дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры, які знаходзяцца ў Тбілісі з двухдзённым візытам.

Паездка дзяржсакратара ЗША ў Грузію праходзіць за некалькі дзён да пачатку саміту НАТА ў Варшаве, падчас якога, як мяркуецца, альянс абвесьціць пра захады з мэтай стрымаць магчымую ўзброеную агрэсію з боку Расеі. З Грузіі Кэры накіруецца з візытам ва Ўкраіну. Як раней заяўляў Вашынгтон, паездка дзяржсакратара ў Грузію і ва Ўкраіну павінна падкрэсьліць, што ЗША з вялікай увагай ставіцца да бясьпекі гэтых краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG