Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Антона Матольку выклікалі ў якасьці сьведкі па справе, як ён мяркуе, баевіка ДНР


Belarus - matolka called to court

Belarus - matolka called to court

Галоўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС у Магілёве выклікала для дачы тлумачэньняў менскага блогера Антона Матольку.

У позьве ўказваецца, што Матольку выклікаюць у якасьці сьведкі.

Антон Матолька

Антон Матолька

Матолька патлумачыў, што напісаў запыт у МУС адносна баевіка ДНР, якога нібыта адпусьцілі.

Потым ва ўпраўленьні па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Магілёва Матольку паведамілі, што ў іх праводзіцца праверка адносна ягонага звароту.

Паводле Матолькі, ён дамовіўся, што супрацоўнік упраўленьня дашле даручэньне ў Менск, каб «нехта зь мясцовых узяў тлумачэньні».

Аднак за дзень да вылету ў Данію яму даслалі позву асабіста зьявіцца ў якасьці сьведкі ў Магілёў. Антон Матолька адзначае, што ў позьве не патлумачылі права на кампэнсацыю праезду да месца допыту. Ён таксама лічыць, што сьведкам можна стаць толькі пасьля ўзбуджэньня крымінальнай справы і допыт сьведкі можна праводзіць толькі па распачатай справе.

Блогер патэлефанаваў дзяжурнаму ва ўпраўленьні, што зьявіцца не зможа. Таксама ён папрасіў, каб зь ім зьвязаўся супрацоўнік для ўдакладненьня нумару справы, кампэнсацыі праезду. Аднак яму ніхто не патэлефанаваў.

Паводле блогера, яго «проста вырашылі крыху прыпужаць», каб ён хутчэй зьявіўся ў Магілёў. У гэтым выпадку, мяркуе Матолька, супрацоўнік упраўленьня мог парушыць заканадаўства.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG