Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі фатограф спрабуе процістаяць галівудзкаму глямуру і здымае пустынныя ляндшафты ЗША


Фота Паўла Церашкаўца з MailOnline

Фота Паўла Церашкаўца з MailOnline

Брытанскі партал MailOnline зьмяшчае сэрыю новых здымкаў беларускага фатографа Паўла Церашкаўца, прысьвечаную пустынным землям ЗША.

У камэнтары да здымкаў выданьне піша, што Павел Церашкавец тлумачыць ідэю свайго цыклю American Prayer (Амэрыканская малітва) уражаньнямі ад пераезду ў ЗША.

Фатограф нарадзіўся ў Беларусі, і меў ідэалізаванае бачаньне Амэрыкі, мяркуючы па старых фільмах. У малым узросьце Церашкавец падарожнічаў са сваёй сям’ёй па ўсёй Эўропе, былым Савецкім Саюзе, Паўночнай Афрыцы і па Блізкім Усходзе. Ён быў уражаны рэальнасьцю, якая моцна адрозьнівалася ад вобразу Амэрыкі, створаная Галівудам, калі пераехаў у ЗША ў 2012 годзе, і ахарактарызаваў краіну як «велізарную, дзіўную, самотную».

ФОТА ПАЎЛА ЦЕРАШКАЎЦА МОЖНА ПАГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ

Павел Церашкавец, які цяпер жыве ў Сан-Францыска, сказаў Featureshoot: «Галівуд настолькі вялікі ў сваіх фільмах, што падсьвядома мы пачынаем верыць кожнай сцэне, якую мы бачым».

Цяпер Амэрыку праз свае здымкі Павел характарызуе як «шырокую і гіганцкую, дзіўную, забытую і самотную».

Раней Павел Церашкавец ня раз прыцягваў увагу да сваіх працаў падчас розных міжнародных конкурсаў. У прыватнасьці ён быў у ліку фіналістаў брытанскага конкурсу Professional Photographer of the Year (PPOTY) 2011 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG