Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беластоку пройдуць «дні NATO»


Імпрэзы на агульнапольскія «дні NATO» пройдуць у тым ліку ў Беластоку, што ў 54 км ад мяжы зь Беларусьсю, паведамляе Gazeta Wyborcza. Імпрэзы прымеркаваныя да саміту NATO, які пачнецца ў Варшаве 8-9 ліпеня.

У Беластоку ж інфармацыю пра ход саміту будуць даваць на вялікім экране ў горадзе. На лекцыях, якія правядуць 8 ліпеня, будуць распавядаць пра польскі рух за незалежнасьць, які дзейнічаў на Беласточчыне ў 1944―1956 гадах, і пакажуць ваенную драму «Гісторыя Роя», прысьвечаную ўдзельніку руху Мечыславу Дземяшкевічу.

9 ліпеня ў горадзе будуць дэманстравацца тэхніка і салдаты беластоцкага 18-га выведнага палку, парадам пройдзе дывізія проціпаветранай артылерыі з Сувалак, сваё майстэрства пакажуць пажарнікі і мэдыкі. Пад заканчэньне заплянаваны выступ вайсковага аркестра і салют.

Польшча, якая пасьля ўводу савецкіх войскаў у ходзе другой сусьветнай вайны была пад кантролем СССР да яго распаду, далучылася да NATO ў 1999 годзе разам з Вугоршчынай і Чэхіяй. Гэта было першае пашырэньне NATO з 1982 году, калі да вайсковага зьвязу далучылася Гішпанія. Праз 5 гадоў да NATO далучыліся краіны Балтыі, Баўгарыя, Румынія, Славакія і Славенія, яшчэ праз 5 — Альбанія і Харватыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG