Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 ліпеня: 55 гадоў Вінцуку Вячорку, народзіны Янкі Купалы, закрыцьцё шагалаўскага пленэру


Мэмарыяльная дошка ў Вільні, на вуліцы Віленскай, 14, дзе была рэдакцыя "Нашай Нівы" і дзе жыў Янка Купала
Мэмарыяльная дошка ў Вільні, на вуліцы Віленскай, 14, дзе была рэдакцыя "Нашай Нівы" і дзе жыў Янка Купала

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і Мікалай Казлоў возьмуць удзел у стартавым перадвыбарчым пікеце сьпікера АГП Ганны Канапацкай. 13.30-15.00 — плошча Казінца, 15.00-16.00 — вул.Каржанеўскага, каля прыпынку «Кінатэатр «Электрон» насупраць заводу «Інтэграл».

Менск. VI Фэстываль нефармальнай адукацыі. Месца правядзеньня — цэнтар імя Яханэса Раў (пр. Газэты «Правда», 11). Пачатак а 10:00

Менск. Адкрыцьцё выставачнага праекту QAI/BY Караля Радзішэўскага (Польшча). Месца правядзеньня — Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а). Пачатак а 19:00.

Менск. IV open-air фэстываль нямога кіно і сучаснай музыкі «Кінемо», арганізаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазытараў. Месца правядзеньня — Музэй Азгура (вул. Азгура, 8). Пачатак а 21:30.

Менск. Прэзэнтацыя і паказ мастацка-публіцыстычнага фільму «Марк Шагал. Нерэальная рэальнасьць». Месца правядзеньня — Нацыянальны гістарычны музэй (вул. К.Маркса, 12). Пачатак а 21:00.

Віцебск. Адкрыцьцё выставы па выніках шагалаўскага пленэру і закрыцьцё пленэру. Месца правядзеньня — Арт-цэнтар (вул. Путна, 2). Пачатак а 14:00.

Віцебск. Тэатральна-музычная імпрэза «У гасьцях у Марка і Бэлы». Месца правядзеньня — Дом-музэй Марка Шагала (вул. Пакроўская, 11). Пачатак а 17:00.

У ГІСТОРЫІ:

1807 — францускі імпэратар Напалеон і расейскі цар Аляксандар І падпісалі гэтак званы Тыльзыцкі мір, адным з вынікаў якога быў адыход да Расейскай імпэрыі Беласточчыны, якая ў 1775-1807 гг. належала Прусіі.

1846 ― ЗША абвясьцілі аб анэксіі Каліфорніі, якая тады была часткай Мэксыкі.

1864 — адкрытая Маладэчанская настаўніцкая сэмінарыя.

1937 — адбыўся напад японскіх войскаў на кітайскі гарнізон на мосьце Лугоўцяо (мосьце Марка Пола) недалёка ад Пэкіну. Інцыдэнт лічыцца пачаткам Другой сусьветнай вайны ў Азіі.

Дзьмітры Завадзкі
Дзьмітры Завадзкі

2000 ― у Менску зьнік бязь вестак тэлеапэратар Дзьмітры Завадзкі. Ён быў скрадзены, калі накіроўваўся ў аэрапорт «Менск-2» на аўтамабілі, каб сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета. Аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце, але самога Завадзкага з тых часоў ніхто ня бачыў. Зьнікненьне Завадзкага ўстала ў адзін шэраг са зьнікненьнямі вядомых апазыцыйных палітыкаў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.

У гэты дзень нарадзіліся:

1796 ― Ян Чачот, беларускі паэт. Ён cабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасьці зборніках «Сялянскіх песень...» у перакладзе на польскую мову, восьмую частку зь якіх апублікаваў у беларускім арыгінале.

1860 ― Густаў Малер, аўстрыйскі дырыжор і кампазытар.

1882 ― Янка Купала, народны паэт Беларусі.

1893 ― Міраслаў Крлэжа, адзін з найбуйнейшых харвацкіх пісьменьнікаў 20 стагодзьдзя.

1940 — Рынга Стар (сапраўднае імя Рычард Старкі), папулярны брытанскі музыка, бубнач гурту The Beatles.

Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка


1961 ― Вінцук Вячорка, беларускі мовазнаўца, палітык і лідэр Партыі БНФ у 1999- 2007 гадах. Адзін з распрацоўнікаў клясычнага беларускага правапісу («тарашкевіцы»).

У гэты дзень памерлі:

1633 — Леў Сапега, палітычны, грамадзкі і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага

1892 — Ян Чэрскі, беларускі геоляг, географ, дасьледчык Сыбіры, яго імем названыя два горныя масівы ў Забайкальлі і ў Паўночна-Усходняй Сыбіры.

1926 — Антоніё Гаўдзі, гішпанскі архітэктар

1930 — Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік

2013 — Уладзімер Сакульскі, вядомы беларускі гукарэжысэр, які працаваў на Радыё Свабода, радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», «Радыё 101,2», радыё «Рацыя».

Цытата:

Падымайся зь нізін, сакаліна сям’я,
Над крыжамі бацькоў, над нягодамі;
Занімай, Беларусь маладая мая,
Свой пачэсны пасад між народамі!

Янка Купала

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG