Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве прайшоў марш супраць павышэньня камунальных тарыфаў


З 1 траўня ва Ўкраіне дзейнічаюць новыя цэны на газ, а зь ліпеня вырасьлі тарыфы на ацяпленьне і гарачую ваду.

У Кіеве прайшоў усеўкраінскі марш пратэсту супраць падвышэньня тарыфаў на камунальныя паслугі, у тым ліку — цэн на газ, паведамляе тэлеканал 112.ua. У акцыі ўзялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек.

Удзельнікі акцыі прыехалі з многіх гарадоў Украіны і, сабраўшыся ў дзьве калёны, рушылі ў бок будынку Вярхоўнай Рады, дзе адбывалася пасяджэньне парлямэнту. Пры гэтым яны перакрылі рух па цэнтральнай вуліцы гораду.


Пратэстоўцы патрабавалі як зьніжэньня тарыфаў, так і павышэньня мінімальных заробкаў да ўзроўню ў 3067 грыўняў, перадае канал.

З 1 мая ва Ўкраіне дзейнічаюць новыя цэны на газ, гранічны ўзровень якіх цяпер складае 6879 грыўняў за тысячу кубамэтраў. Таксама зь ліпеня значна вырасьлі тарыфы на ацяпленьне і гарачую ваду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG