Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд прысудзіў Ліянэля Мэсі і ягонага бацьку амаль да двух гадоў турмы


Суд прысудзіў футбаліста гішпанскай «Барсэлёны» Ліянэля Мэсі да 21 месяца турэмнага зьняволеньня за ўхіленьне ад выплаты падаткаў.

Такі ж тэрмін прысудзілі бацьку Мэсі, які таксама праходзіў па справе. Футбаліст таксама павінен заплаціць штраф каля 2 млн эўра (2,2 млн даляраў), а яго бацька — 1,5 млн эўра.

Абодва падсудных прызнаныя вінаватымі ў трох выпадках ўхіленьня ад выплаты падаткаў. Пры гэтым Мэсі і яго бацька наўрад ці трапяць у турму. Згодна з гішпанскім заканадаўствам, тэрміны меншыя за два гады звычайна адбываюць умоўна, паведамляе агенцтва Рэйтэр.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG