Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбаркам перапытваў сяброў ініцыятыўнай групы БХД, «ці сапраўды ім гэта трэба»


Марына Хоміч і Віталь Рымашэўскі, архіўнае фота
Марына Хоміч і Віталь Рымашэўскі, архіўнае фота

З такім ціскам лідэр Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў сустракаецца ўпершыню: раней проста не рэгістравалі кандыдатам.

Лідэр Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч, якая вылучаецца кандыдатам у Палату прадстаўнікоў ад БХД па Кальварыйскай выбарчай акрузе ў Менску, распавяла «Вясьне» пра незвычайны мэтад ціску на сяброў ініцыятыўнай групы:

«Тэлефанавалі ўсім 39 сябрам (ініцыятыўнай групы. — РС) без выключэньня. Прадстаўляліся сябрамі выбарчай камісіі і ўдакладнялі, ці сапраўды людзі зарэгістраваныя ў маёй ініцыятыўнай групе і будуць дапамагаць мне ў зборы подпісаў. Пачуўшы станоўчы адказ, намагаліся перапытваць, ці перакананыя яны ў гэтым, ці сапраўды ім гэта патрэбна, хто зьбіраў іх зьвесткі і гэтак далей».

Раней Хоміч вылучалася кандыдатам у Палату прадстаўнікоў у 2012 годзе і на мясцовых выбарах у 2014-м, але не сустракалася з такім ціскам: яе проста не рэгістравалі кандыдатам. Яна дапускае, што па яе выбарчай акрузе № 104 будзе вылучацца «вельмі сур’ёзны праўладны кандыдат», таму ў выбарчай камісіі не жадаюць, каб была «апазыцыя на акрузе».

Працэс вылучэньня кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ніжняя палата парлямэнту) праходзіць ад 4 ліпеня па 1 жніўня, уласна выбары маюць прайсьці 11 верасьня ў адзін тур. Байкатаваць выбары заканадаўча забаронена.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG