Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паралімпіец Оскар Пісторыюс атрымаў шэсьць гадоў за забойства сяброўкі


Фота з судовай залі
Фота з судовай залі

Паўднёваафрыканскі спартовец-паралімпіец Оскар Пісторыюс атрымаў шэсьць гадоў турэмнага зьняволеньня за забойства сваёй сяброўкі Рывы Стынкамп.

Ён быў узяты пад варту ў залі суду адразу пасьля абвяшчэньня прысуду.

Забойства адбылося ў доме Пісторыюса 14 лютага 2013 году. Спартовец чатыры разы стрэліў зь пісталета праз зачыненыя дзьверы. Паводле яго слоў, ён думаў, што за дзьвярыма ваннага пакою хаваецца рабаўнік.

У кастрычніку 2014 году 29-гадовы паралімпіец быў прыгавораны да пяці гадоў за ненаўмыснае забойства Стынкамп. Пазьней дзяржаўнае абвінавачаньне аспрэчыла гэты прысуд і праз дзевяць месяцаў Пісторыюс выйшаў на волю.

Аднак 3 сьнежня 2015 году Вярхоўны апэляцыйны суд задаволіў пратэст пракурора і пастанавіў, што Пісторыюса належала прызнаць вінаватым у наўмысным забойстве.

Оскар Пісторыюс, якому ў маленстве ампутавалі ногі ніжэй калена, — шасьціразовы паралімпійскі мэдаліст. Ён увайшоў у гісторыю ў 2012 годзе як першы спартовец з ампутаванымі канцовінамі, які выступіў на Алімпіядзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG