Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Расея плянуе патраціць у 2017 годзе ўвесь рэзэрвовы фонд


Расея плянуе патраціць на пакрыцьцё дэфіцыту бюджэту ўвесь рэзэрвовы фонд ўжо ў наступным годзе, а таксама накіраваць на гэтыя мэты 783 млрд рублёў з Фонду нацыянальнага дабрабыту (ФНБ), паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на дакумэнты Міністэрства фінансаў аб бюджэце ў 2017-19 гадоў.

За тры гады ФНБ можа скараціцца да 2,97 трлн зь цяперашніх 4,675 трлн. Акрамя таго, Расея плянуе ў чатыры разы павялічыць аб’ём запазычаньняў на ўнутраным рынку: з 300 млрд да 1,29 трлн у 2017 годзе.


Міністар фінансаў РФ Антон Сілуанаў ужо папярэджваў аб магчымасьці вычарпаньня рэзэрваў.

У Крамлі сказалі, што «ёсьць агульнае разуменьне» ва ўрадзе і ў Адміністрацыі прэзыдэнта аб «неабходнасьці ўпарадкаваньня бюджэту ў бок яго аптымізацыі па шэрагу выдаткаў, каб адпавядаць тым эканамічным рэаліям, у якіх мы жывём», — цытуе «Інтэрфакс» Дзьмітрыя Пяскова, прэс-сакратара прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі.

XS
SM
MD
LG