Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША знойдзена больш нафты, чым у Саудаўскай Арабіі і Расеі


Цяпер ЗША апярэджваюць па аб’ёмах здабычы нафты Саудаўскую Арабію і Расею, прычым палова гэтага аб’ёму прыпадае на сланцавую нафту.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», такая ацэнка была зробленая на аснове новых зьвестак кансалтынгавай кампаніі Rystad Energy, якая высьветліла, што ў адным толькі Тэхасе налічваецца 60 мільярдаў барэляў сланцавай нафты.

Паводле ацэнак Rystad, прыкладны агульны аб’ём запасаў нафты ў ЗША, які складае 264 мільярды барэляў, цяпер перавышае паказчыкі вядучых краін-экспартэраў нафты — Саудаўскай Арабіі (212 мільярдаў барэляў) і Расеі (256 мільярдаў барэляў).

Кампанія, якая базуецца ў Осла, ацэньвае глябальныя рэзэрвы нафты ў 2 092 мільярды барэляў, што пры цяперашніх тэмпах здабычы, роўным 30 мільярдам барэляў сырой нафты ў год, хопіць на 70 гадоў.

«Гэтыя зьвесткі пацьвярджаюць, што запасы нафты на плянэце абмежаваныя, — гаворыцца ў заяве Rystad. — Становіцца відавочна, што адной нафце не пад сілу задаволіць нават попыт на індывідуальны транспарт, які пастаянна расьце».

Буйны скачок аб’ёму рэзэрваў у ЗША ў значнай ступені абумоўлены такімі тэхналягічнымі дасягненьнямі, як мэтады гідраўлічнага разрыву і гарызантальнага бурэньня, якія дазваляюць здабываць сланцавую нафту і газ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG