Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус хацеў сплыць з Украіны ў Паўднёвую Амэрыку. Злавілі ў Румыніі


У яго было абязводжваньне і пераахалоджваньне. Цяпер можа быць абвінавачаньне за незаконнае перасячэньне мяжы.

Памежная берагавая ахова Румыніі затрымала ўвечары 3 ліпеня беларуса, які плыў на імправізаванай лодцы па Чорным моры, распавядае румынская Ziua de Constanţa.

56-гадовы грамадзянін Беларусі быў узяты на борт карабля памежнай аховы, у яго выяўленае абязводжваньне і пераахалоджваньне, яму была аказаная мэдычная дапамога. Потым ён быў перададзены міграцыйнай службе для далейшага расьсьледаваньня. Яму можа быць прад’яўленае абвінавачаньне за незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы.

Па словах вандроўніка, ён пакінуў Украіну з пляжу ў 30 км ад Адэсы ў канцы мінулага месяца і зьбіраўся даплыць да Паўднёвай Афрыкі. Звычайную лодку ён дапоўніў тэнтам з тканіны і мачтай з пустых пляшак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG