Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На чэмпіянаце Эўропы па футболе ў Францыі наступіла пара паўфінальных матчаў.

6 ліпеня ў 22:00 па менскім часе ў першым матчы гэтай стадыі згуляюць каманды Ўэльса і Партугаліі.

На шляху да паўфіналу валійцы перайгралі ў 1/8 фіналу каманду Паўночнай Ірляндыі (1: 0), а ў чвэрцьфінале — бэльгійцаў (3: 1).

Партугальцы ў 1/8 фіналу ў авэртайме забілі харватам (1: 0), а на наступнай стадыі ў сэрыі пэнальці атрымалі перамогу над палякамі (гульнявы час таго матчу завяршыўся ўнічыю 1: 1).

Другі паўфінальны паядынак на чэмпіянаце Эўропы адбудзецца 7 ліпеня, калі згуляюць каманды ФРГ і Францыі.

Фінал «Эўра-2016» заплянаваны на нядзелю 10 ліпеня.

XS
SM
MD
LG