Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цэны нафты ў ЗША зваліліся амаль на 5 працэнтаў


Нафтавая вышка ў Тэхасе, ЗША.

Нафтавая вышка ў Тэхасе, ЗША.

Ўздым цэнаў нафты ў апошнія месяцы спрыяў росту здабычы сланцавай нафты ў ЗША.

Цана нафты, якая здабываецца ў ЗША, звалілася ў аўторак амаль на пяць адсоткаў да 46 даляраў 60 цэнтаў за барэль, нафта маркі «Брэнт» патаньнела больш, чым на 4 працэнта, да 47 даляраў 96 цэнтаў.

Гэтае самае значнае з лютага гэтага года падзеньне цэнаў было выклікана новымі трывогамі адносна пэрспэктыў эканамічнага росту пасьля выхаду Вялікабрытаніі з Эўразьвязу і нечаканымі зьвесткамі аб павелічэньні запасаў здабытай нафты ў ЗША.

Нафтавыя цэны ўзьняліся на 80 працэнтаў з пачатку году на фоне падзеньня паставак з Канады і Нігерыі, а таксама паведамленьняў аб рэзкім зьніжэньні колькасьці буравых установак у ЗША на радовішчах сланцавай нафты. Аднак, паводле апошніх зьвестак, здабыча нафты краінамі-сябрамі OPEC павялічылася ў траўні, дзякуючы намаганням Нігерыі. Чакаецца, што Лібія падвысіць экспарт нафты.

Адначасова, як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters, 17 з 30 найбуйнейшых амэрыканскіх вытворцаў сланцавай нафты, натхнёных уздымам цэнаў, заключылі ў апошні час доўгачасовыя кантракты на пастаўку нафты па цэнах, якія будуць спрыяць росту здабычы.

XS
SM
MD
LG