Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР: Клінтан праявіла «гранічную неасьцярожнасьць» у перапісцы


Дырэктар ФБР параіў не вылучаць супраць Хілары Клінтан абвінавачваньняў

Гілары Клінтан пазьбегла абвінавачваньняў у парушэньні правілаў службовай перапіскі, нягледзячы на тое, што абыходжаньне з сакрэтным зьвесткамі было, паводле дырэктара ФБР, «вельмі неасьцярожным».

Дырэктар ФБР Джэймс Комі заявіў, што неасьцярожнае абыходжаньне з дакумэнтамі не зьяўляецца падставай для пачатку крымінальнага расьсьледаваньня. Ён заявіў, што яго ведамства «не рэкамэндуе» выстаўляць абвінавачаньні былой дзяржсакратарцы ЗША Гілары Клінтан.

2 ліпеня Клінтан была дапытаная Фэдэральным бюро расьследаваньняў па пытаньні аб выкарыстаньні ёю асабістага паштовага сэрвэра ў час, калі яна была дзяржаўным сакратаром ЗША. Як паведамляе агенцтва Associated Press, сьледчыя ФБР завяршаюць вывучэньне матэрыялаў у рамках расьследаваньня, вынікі якога могуць паўплываць на выбарчую кампанію Клінтан.

Допыт Клінтан, у якім яна ўдзельнічала добраахвотна, праходзіў раніцай у суботу ў штаб-кватэры ФБР у Вашынгтоне. Афіцыйны прадстаўнік Клінтан заявіў, што яна задаволеная магчымасьцю спрыяць Міністэрству юстыцыі ў завяршэньні расьсьледаваньня і выпрацоўцы вэрдыкту. Паводле прадстаўніка Клінтан, «паважаючы сьледзтва, яна ня будзе камэнтаваць праведзены допыт».

XS
SM
MD
LG