Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарафеева ідзе ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў


У цэнтры Менску ідзе збор подпісаў за сьпявачку Ірыну Дарафееву ў якасьці кандыдата ў дэпутаты парлямэнту на выбарах 11 верасьня.

Ірына Дарафеева — сьпявачка, заслужаная артыстка Беларусі, ёй 38 гадоў, яна загадчыца катэдры ў Беларускім унівэрсытэце культуры.

Ірына Дарафеева
Ірына Дарафеева

Дарафеева ўдзельнічала ў канцэртах у падтрымку абраньня Лукашэнкі.

У размове з журналістамі сьпявачка, якая сама прысутнічала на пікеце па зборы подпісаў, заявіла, што сваю палітычную праграму камэнтаваць пакуль не гатовая.

Адна з песень Дарафеевай у падтрымку Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG