Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінскія тавары для Казахстану захрасьлі на расейска-беларускай мяжы


Каля 50 машын з украінскімі грузамі, прызначанымі казахстанскім кампаніям, прастойваюць на расейска-беларускай мяжы у раёне Смаленску.

Фуры былі затрыманыя пасьля ўступленьня ў сілу часовай забароны Расеі на транзыт украінскіх тавараў і на перавозкі з трэціх краін, якія ідуць праз тэрыторыю Ўкраіны ў Казахстан.

Прэзыдэнт Пуцін унёс зьмены ва ўказ «Аб мерах па арганізацыі эканамічнай бясьпекі і нацыянальных інтарэсаў Расейскай Фэдэрацыі пры ажыцьцяўленьні міжнародных транзытных перавозак грузаў з тэрыторыі Ўкраіны на тэрыторыю Рэспублікі Казахстан праз тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі». Паводле зьмен, правілы ўвозу грузаў з тэрыторыі Ўкраіны праз Расею распаўсюджваюцца на Казахстан і Кыргызстан.

У Міністэрстве эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны лічаць, што расейскія абмежаваньні на транзыт украінскіх тавараў юрыдычна неабгрунтаваныя і прывядуць «да штучнага пагаршэньня ўмоваў гандлю Ўкраіны з трэцімі краінамі, у прыватнасьці, у Цэнтральнай Азіі».

У Кіеве заявілі, што расейскія абмежаваньні, якія датычацца транзыту, могуць часова выклікаць поўнае спыненьне транзыту тавараў з Украіны праз тэрыторыю Расеі. Віцэ-прэм’ер Украіны Сьцяпан Кубіў паабяцаў, што ўрад унясе ў Раду законапраект аб абмежаваньні транзыту праз тэрыторыю Украіны расейскіх тавараў.

XS
SM
MD
LG