Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына 2 кастрычніка правядзе рэфэрэндум па квотах на мігрантаў


Плот на мяжы з Сэрбіяй

Плот на мяжы з Сэрбіяй

Рэфэрэндум аб дапушчальнасьці абавязковага разьмеркаваньня мігрантаў па краінах ЭЗ пройдзе ў Вугоршчыне 2 кастрычніка заявіў прэзыдэнт краіны Янаш Адэр.

Пытаньне, вынесенае на галасаваньне, будзе гучаць так: «Ці хочаце вы, каб Эўразьвяз меў права ўстанаўліваць абавязковае расьсяленьне замежных грамадзян у Вугоршчыне бяз згоды [нацыянальнага] парлямэнту?»

Урад Вугоршчыны выступае супраць плянаў Эўразьвязу расьсяліць 160 тысяч мігрантаў па 28 краінах ЭЗ праз абавязковыя квоты. Большасьць краін-членаў блёку ўхвалілі гэтыя меры ў верасьні леташняга году.

Летась Вугоршчына пабудавала ўздоўж мяжы з Сэрбіяй бар’ер з калючага дроту ў надзеі спыніць прыток нелегальных мігрантаў у краіну.

XS
SM
MD
LG