Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкія выбары ў Беларусі каштуюць 20 062 026 рублёў і 50 капеек


Парлямэнцкія выбары 2012 году, Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалем на ўчастку для галасаваньня

Парлямэнцкія выбары 2012 году, Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалем на ўчастку для галасаваньня

Мінулыя прэзыдэнцкія каштавалі 15 млн даляраў, мінулыя парлямэнцкія — 11 млн даляраў.

Згодна з пастановай Саўміну ад 1 чэрвеня (PDF), фінансаваньне парлямэнцкіх выбараў у Беларусі пройдзе згодна зь бюджэтам Беларусі на 2016 год. У бюджэце прадугледжана (PDF), што на выбары выдаткоўваецца 20 062 026 дэнамінаваных беларускіх рублёў і 50 капеек. Па курсе на момант публікацыі гэта прыблізна 10 млн даляраў.

На прэзыдэнцкія выбары ў 2015 годзе было прадугледжана 263,9 млрд недэнамінаваных рублёў альбо 15,3 млн даляраў. На парлямэнцкія выбары 2012 года — 94,4 млрд рублёў альбо 11,1 млрд даляраў. На прэзыдэнцкія выбары-2010 — 26,1 млрд рублёў альбо 8,6 млн даляраў.

Траціць абсалютна ўсе прадугледжаныя грошы неабавязкова, нескарыстаныя сродкі вяртаюцца ў бюджэт.

Выдаткі на сёлетнія выбары складаюць 0,2% ад усіх выдаткаў на агульнадзяржаўную дзейнасьць. Амаль столькі ж выдаецца на дзяржаўныя органы, што забясьпечваюць дзейнасьць прэзыдэнта, ці на апарат міждзяржаўнай інтэграцыі. На дашкольную адукацыю ці на сацыяльную абарону выдаецца ў 4,5 раз меней, на моладзевую палітыку ці на кінэматограф — у 3 разы меней.

XS
SM
MD
LG