Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У невядомым пакеце, з-за якога быў ачэплены ГУМ, выбухоўкі не аказалася.

Радыё Свабода атрымала камэнтар апэратыўніка, які працаваў на месцы здарэньня. Ён распавёў, што кіроўца аўтобусу № 69 выклікаў міліцыю, калі ўбачыў невядомы пакунак сіняга колеру, які адзін з пасажыраў пакінуў на сядзеньні. На месца прыбыла міліцыя і група сапёраў, людзей эвакуявалі.

Высьветлілася, што ў пакунку не было ніякай выбухоўкі — ён быў набіты нейкімі іншымі пакетамі. Яго забралі з сабой на экспэртызу супрацоўнікі міліцыі.

Кіроўца кажа, што ўпершыню за час сваёй працы сутыкнуўся з такім і калі ўбачыў гэты пакунак, то ён адразу падумаў, што гэта выбухоўка.

XS
SM
MD
LG