Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў указы па «аздараўленьні сельскай гаспадаркі»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Якія меры прадугледжваюць указы, пакуль невядома — указы не апублікаваныя.

Аляксандар Лукашэнка падпісаў 4 ліпеня ўказы № 251 і № 253, скіраваныя на фінансавае аздараўленьне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, паведамляе яго прэс-служба. Тэксты ўказаў пакуль не апублікаваныя.

Згодна з паведамленьнем прэс-службы, дакумэнты «скіраваныя на падвышэньне эфэктыўнасьці функцыянаваньня і рашэньня асобных фінансавых праблемаў у арганізацыях АПК». Актывы стратных арганізацыяў у тым ліку могуць перадаць «эфэктыўнаму ўласьніку». Таксама вызначаныя «стымулюючыя меры» па вывадзе такіх арганізацыяў на «стабільную» працу. Уведзены спрошчаны парадак стварэньня маёмасных комплексаў зь неплацежаздольных прадпрыемстваў АПК.

Беларускія калгасы нагадваюць Леніна ў маўзалеі — Залескі

Паводле Белстату, каля чвэрці сяльгаспрадпрыемстваў Беларусі стратныя, такіх стала ўдвая больш у параўнаньні зь мінулым годам. Страты ад іх за першыя чатыры месяцы году склалі больш за 43 млн даляраў. За мінулыя пяць год у мадэрнізацыю прамысловасьці і сельскай гаспадаркі было ўкладзена больш за 40 млрд даляраў.

У праграме Лукашэнкі на цяперашнюю «пяцігодку» гаворыцца пра аздараўленьне сельскай гаспадаркі і ператварэньне яе ў высокатэхналягічную сфэру, стварэньне новых працоўных месцаў у аграбізнэсе і нарошчваньне экспарту харчоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG