Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік НАТО заявіў пра імкненьне да дыялёгу ў адносінах з Расеяй


Енс Столтэнбэрг на прэс-канфэрэнцыі ў Бэльгіі напярэдадні варшаўскага саміту НАТО

Енс Столтэнбэрг на прэс-канфэрэнцыі ў Бэльгіі напярэдадні варшаўскага саміту НАТО

Саюз НАТО ўзмацняе ваенную прысутнасьць у Польшчы і суседніх краінах.

Кіраўнік НАТО Енс Столтэнбэрг заявіў пра гатоўнасьць кіраўніцтва Паўночнаатлянтычнага саюза правесьці афіцыйныя перамовы з Расеяй непасрэдна пасьля завяршэньня варшаўскага саміту НАТО ў канцы гэтага тыдня.

Папярэдняя сустрэча чальцоў Рады НАТО-Расеі праходзіла ў красавіку гэтага году пасьля амаль двухгадовага перапынку. Па выніках сустрэчы было абвешчана пра глыбокія разыходжаньні паміж бакамі — перш за ўсё па пытаньні аб урэгуляваньні крызісу на ўсходзе Ўкраіны.

Рада НАТО-Расея важная як форум для дыялёгу, падчас якога можна было б дасягнуць большай прадказальнасьці ў адносінах паміж бакамі, сказаў Столтэнбэрг журналістам 4 ліпеня.

Сярод пытаньняў парадку дня саміту — разьмяшчэньне чатырох батальёнаў НАТО на тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Адносіны паміж НАТО і Расеяй дасягнулі самага нізкага ўзроўню з часоў «халоднай вайны» — у сувязі з расейскай анэксіяй Крыму і роляй Масквы ў канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG