Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыя на Данбасе абвастрылася


Ілюстрацыйнае фота (©Shutterstock)

Ілюстрацыйнае фота (©Shutterstock)

Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе абвастрылася, заяўляе штаб ўкраінскай ваеннай апэрацыі. Паводле яго дадзеных, на працягу 4 ліпеня сэпаратысты, якіх падтрымлівае Расея, 63 разы ўжывалі зброю супраць украінскіх вайскоўцаў.

Больш за палову гэтых абстрэлаў, 33, адбыліся на Данецкам кірунку.

«Забароненую менскімі дамовамі артылерыю калібру 122 мілімэтра праціўнік выкарыстаў у Зайцаве і Дачы, а 120-мілімэтровыя варожыя мінамёты абстрэльвалі Невельскае, Вопытнае, Пескі, Кірава. З гранатамётаў розных сыстэмаў і буйнакалібэрных кулямётаў праціўнік вёў агонь па Аўдзееўцы», — гаворыцца ў паведамленьні штабу АТА.

Яшчэ 28 абстрэлаў, паводле дадзеных украінскіх вайскоўцаў, адбылося на Марыюпальскім кірунку.

У групоўцы «ДНР» заяўляюць пра абстрэл украінскімі вайскоўцамі Данецку позна ўвечары 4 ліпеня. Данецкія сэпаратысты сьцьвярджаюць, што ў гэтым горадзе двое грамадзянскіх былі параненыя ў выніку патрапленьня ў маршрутнае таксі.

У групоўцы «ЛНР» яшчэ няма паведамленьняў пра баявыя дзеяньні 4 ліпеня.

Бакі канфлікту таксама не інфармуюць пра свае страты на працягу мінулых сутак.

З канца красавіка павінен дзейнічаць рэжым спыненьня агню на Данбасе, пра што дамовіліся ўдзельнікі Трохбаковай кантактнай групы. Аднак абстрэлы на Данбасе працягваюцца, а бакі канфлікту абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні рэжыму цішыні.

XS
SM
MD
LG