Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэсты па беларускай мове на сто балаў напісалі 50 чалавек. У тры разы больш, чым летась


Па выніках цэнтралізаванага тэставаньня па беларускай мове стала вядома, што найвышэйшы бал атрымалі 50 чалавек.

Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства адукацыі.

Паводле міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова, у 2015 годзе на 100 балаў тэсты па беларускай мове напісалі 18 чалавек.

У бягучым годзе ў ЦТ па беларускай мове прынялі ўдзел 21 717 тысяч абітурыентаў, што на 1462 тыс. менш, чым у 2015 годзе.

На цэнтралізаваным тэставаньні па расейскай мове максымальны вынік 100 балаў паказалі 86 абітурыентаў (у 2015 годзе такіх было 83).

У 2016 годзе ў ЦТ па расейскай мове прынялі ўдзел 75 832 чалавекі, што на 606 больш, чым у 2015-м.

XS
SM
MD
LG