Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Выходзіш на парашу і бачыш, як там прыбіральшчыца адмывае лужыну крыві» — былыя палітвязьні пра турмы


Папраўчая калёнія №13, г. Глыбокае Віцебскай вобласьці

Папраўчая калёнія №13, г. Глыбокае Віцебскай вобласьці

Расейская служба Радыё Свабода распытала былых беларускіх палітвязьняў пра бытавыя ўмовы ў турмах, дзе іх трымалі.

Суразмоўцамі вядучага сталі праваабаронца Алесь Бяляцкі, былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч і палітык Павал Севярынец.

Алесь Бяляцкі, праваабаронца, літаратар:

Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

«Мяне пасадзілі ў камэру як бы для VIP. Перада мной там сядзеў адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты. Я трапіў на яго месца, калі ён паехаў у калёнію. Прастора было невялікай, падлога бэтонная, прыбіральня там жа. Калі давалі кіслую капусту, мы яе проста вымывалі двойчы ў вадзе, пасьля кідалі ў свой суп і атрымлівалася больш-менш нармальна. Хлеб елі. Гарбату там піць немагчыма — гэта такая вадзіца. Але гарбату нам перадавалі з волі, каву — таксама. Ну і плюс крама: была магчымасьць закупляцца раз на тыдзень».

Алесь Міхалевіч, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 г.:

Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч

«Мяне пасадзілі ў звычайную камэру, да іншых людзей. Яны ўзрадаваліся. Сказалі: „О, Міхалевіч! А мы якраз рабілі таталізатар, каго да нас падсадзяць з кандыдатаў“. „Амэрыканка“ — гэта сьледчы ізалятар КДБ. Там больш грошай на ўтрыманьне зьняволеных. Усе адзін аднаго ведалі і не рабілі адно аднаму праблем. Былі кіраўнікі трактарнага заводу, кіраўніцтва дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў, бізнэсмэны, наркаманы, быў адзін цікавы афганец. Ежа была лепшай, чым у стандартнай студэнцкай сталоўцы. У наступным СІЗА парадкі былі ўжо строгія. Рукі за сьпіну, тварам да сьцяны. Кожны тыдзень вобшукі ў камэры, усё вымяталі. Абвясьцілі пажарную трывогу, выгналі на падворак, паставілі на калені, рукі за галаву. Так мы стаялі ў сьнезе, тэмпэратура мінус 10. У пачатку 2000-х там зьбівалі кожны дзень усіх».

Павал Севярынец, літаратар, сустаршыня партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя»:

Павал Севярынец

Павал Севярынец

«Пярэсьцяць паўночы. Проста бэтонныя сьцены дрыжаць ад удараў цела. А потым выходзіш а шостай раніцы на парашу і бачыш, як прыбіральшчыцы прыбіраюць кроў, велізарную лужыну крыві. Адмысловыя садысты ёсьць, якім давяраюць. Гэта звычайная справа там».

XS
SM
MD
LG