Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Да новай сустрэчы!» — відэазварот кіраўніка амбасады ЗША, які пакідае Беларусь


Скот Роланд удзельнічае ў ачыстцы ракі Іслач, 29 красавіка 2016

Скот Роланд удзельнічае ў ачыстцы ракі Іслач, 29 красавіка 2016

На Фэйсбук-старонцы амбасады апублікаваны разьвітальны відэазварот Скота Роланда і ягонай жонкі Фрэнсіс.

— Пасьля 2 цудоўных гадоў кіраваньня пасольствам ЗША ў Беларусі надышоў час разьвітацца, — кажа Роланд. — Мы з жонкай знаёміліся з Беларусьсю як традыцыйна — займаючыся справамі пасольства і праводзячы афіцыйныя сустрэчы, так і нетрадыцыйна, напрыклад, дасьледавалі беларускую прыроду, падарожнічаючы на роварах і байдарках.

Мы ўдзячныя за магчымасьць пазнаёміцца з беларусамі з розных частак краіны і слаёў грамадзтва, — дадала жонка дыплямата.

Роланд нагадаў, што ўпершыню пабываў у Беларусі ў 1980-я, таму быў вельмі рады ўбачыць, як зьмянілася краіна.

Гэтыя два гады ў Беларусі мы працавалі, каб спрыяць паляпшэньню адносін паміж нашымі краінамі, і было прыемна бачыць прагрэс, якога мы дамагліся.

Летась краіну наведалі больш амэрыканскіх чыноўнікаў, чым у любы час ад 2008 году. Мы таксама надавалі ўвагу эканамічным мэтам, а нядаўна віталі прадстаўнікоў дзясятка амэрыканскіх кампаній у Менску, якія прыехалі, каб вывучыць магчымасьці для гандлю і інвэстыцый.

Скот Роланд адзначыў, што ён і яго жонка былі рады магчымасьці пазнаёміцца з беларускай культурай, з задавальненьнем наведвалі тэатар опэры і балета ў Менску.

Роланд распавёў, што дзякуючы яго хобі — фатаграфіі і назіраньню за птушкамі — ён вязе з сабой больш чым 10 000 фотаздымкаў тых шматлікіх месцаў, якія ён наведаў — азёр, лясоў і рэк.

Дыплямат выказаў надзею, што адносіны паміж ЗША і Беларусьсю працягнуць паляпшацца.

— Да новай сустрэчы! — завяршыла свой зварот па-беларуску сям’я Роланд.

XS
SM
MD
LG