Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны «незалежнік» Вялікабрытаніі Найджэл Фарадж вырашыў падаць у адстаўку


Найджэл Фарадж

Найджэл Фарадж

Лідэр Партыі незалежнасьці Злучанага Каралеўства (UKIP) Найджэл Фарадж абвясьціў пра сыход у адстаўку.

Фарадж заявіў, што выканаў сваю задачу.

«Перамога прыхільнікаў выхаду з Эўразьвязу азначае, што я рэалізаваў свае палітычныя амбіцыі», — цытуе Фараджа ВВС са спасылкай на Reuters.

23 чэрвеня на ўсеагульным рэфэрэндуме брытанцы абралі «брекзіт»: за выхад з Эўразьвязу прагаласавалі амаль 52% выбарцаў.

Па словах Фараджа, роля лідэра UKIP была няпростай, але гэта таго каштавала. Ён дадаў, што застанецца дэпутатам Эўрапарлямэнта, пакуль будуць ісьці перамовы аб выхадзе краіны з ЭЗ.

Найджэл Фарадж узначальваў Партыю незалежнасьці з 2010 году.

XS
SM
MD
LG