Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Томас Венцлава: мы зьяўляемся сьведкамі развалу Эўропы


«Падобна на тое, што мы зьяўляемся сьведкамі развалу Эўропы ці, у любым выпадку, вялікага крызісу ў Эўропе, якая на працягу ўсёй другой паловы XX-га стагодзьдзя імкнулася да адзінства», — сказаў публіцыст, прафэсар Ельскага ўнівэрсытэту Томас Венцлава падчас дыскусіі ў віленскім унівэрсытэце імя Вітаўта Вялікага.

Паводле ацэнкі вядомага інтэлектуала, небясьпеку для Эўропы ўяўляюць нацыяналістычныя сілы, якія ўмацоўваюць свае пазыцыі ва ўсё большай колькасьці эўрапейскіх краін і дзейнічаюць супольна з папулістамі.

«Ва Ўсходняй Эўропе нам удалося ўцячы зь велізарнай клеткі камуністычнай імпэрыі. Але ёсьць людзі і сацыялістычныя сілы, якія хочуць зьняволіць нас у клетках нацыянальнага эгаізму, самаізаляцыі меншага памеру, аднак не канечна што тыя клеткі будуць лепшыя», — сказаў прафесар.

«Магчыма, эўрапейцы ўсё яшчэ могуць адыграць важную станоўчую ролю ў міжнародных адносінах, калі мы будзем дамагацца і станем аб’яднанымі эўрапейскімі краінамі з вялікім узроўнем інтэграцыі, чым былі да гэтага часу», — лічыць Венцлава, які дадаў, што пакуль складана прагназаваць такую магчымасьць...

У дыскусіі прымалі ўдзел дыпляматы краін рэгіёну Балтыйскага мора, якія абмеркавалі пагрозы з боку Расеі і патрэбу дыялёгу зь ёй.

«Мы бачым, што Расея дэманструе магчымасьць умацаваць сваю пазыцыю ў рэгіёне і свой палітычны ўплыў. І гэта ў бліжэйшай будучыні ня зменіцца — гэта зразумела. Наш рэгіён па-ранейшаму будзе адчуваць вайсковы і мілітарысцкі ціск», — сказаў падчас дыскусіі пасол Латвіі ў Літве Эйнарс Семаніс .

Паводле яго ацэнкі, нягледзячы на намаганьні з боку краін Балтыі ў справе забесьпячэньня бясьпекі і «адпужваньня» Расеі, неабходна доўгатэрміновая вайсковая прысутнасьць саюзьнікаў.

Пра гэта інфармуе партал delfi.lt

XS
SM
MD
LG