Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына зноў стала самым папулярным кірункам адпачынку ў расейцаў


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін зьняў абмежаваньні на продаж тураў у Турэччыну 30 чэрвеня.

Турэччына за тры дні, якія прайшлі з моманту аднаўленьня продажаў турыстычных пуцёвак, стала самым папулярным кірункам у расейцаў. Пра гэта піша ў панядзелак «Коммерсант».

Паводле інфармацыі выданьня, каля 35 адсоткаў прададзеных тураў прыпадаюць на зноў адкрытыя зь 1 ліпеня для грамадзян Расеі турэцкія курорты.

Выканаўчы дырэктар Асацыяцыі турапэратараў Расеі (АТОР) Мая Ламідзэ паведаміла 2 ліпеня «РИА Новости», што попыт на пуцёўкі ў Турэччыну прыкладна ў дзесяць разоў перавышае аб’ём рэальных прапановаў. У той жа час, па яе словах, набываюць туры нямногія, у прыватнасьці, з-за высокага кошту турпакетаў з рэгулярнай авіяперавозкай.

Турапэратары заявілі пра гатоўнасьць аднавіць чартарную праграму, аднак гэта магчыма толькі пасьля афіцыйнага рашэньня Расавіяцыі.

Аднавіць супрацоўніцтва ў сфэры турызму і пачаць нармалізацыю гандлёва-эканамічных адносінаў прэзыдэнты Расеі і Турэччыны — Уладзімер Пуцін і Рэджэп Эрдаган — дамовіліся падчас тэлефоннай размовы ў сераду, 29 чэрвеня.

Крэмль падкрэсьлівае, што гэта стала магчымым толькі пасьля таго, як Эрдаган прынёс прабачэньні і спачуваньні сям’і расейскага лётчыка, які загінуў у лістападзе 2015 году, калі турэцкія ВПС зьбілі бамбавік Су-24 паблізу турэцка-сырыйскай мяжы. Тады Масква ўвяла санкцыі ў дачыненьні да Анкары.

«Беларусы ўпадабалі турэцкі All inclusive без расейцаў» — экспэрт па турызму пра папулярны напрамак і тэракт у Стамбуле

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG