Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лазьня


Жан Леон Жэром, «Вялікая лазьня ў Бурсе, Турэччына» (1885)

Жан Леон Жэром, «Вялікая лазьня ў Бурсе, Турэччына» (1885)

Лазьня працавала ў нашым мястэчку два днi на тыдзень. Адзiн дзень быў жаночы, а другi — мужчынскi. Зьбiралiся ў яе, як на сьвята. Бацька доўга выбiраў венiк з тузiна венiкаў, якія вiселi у кладоўцы, быццам бы астатнiя меліся пайсьці на мяцёлкi. Мацi рыхтавала нам чыстае адзеньне. Мы бралi тазiкi, адзеньне i iшлі ў лазьню. У лазьнi заўсёды была чарга. Але нiхто не сьпяшаўся. Бо дзе паразмаўляць, як ня ў лазьнi. Выходзiлi з лазьнi нейкiмi прасьветленымi. Але ж заўжды, кажучы пра горад, зайздросьцiлi:

— У iх жа ванна ёсьць!

Зараз, мыючыся у гарадзкой ваньне, такога прасьвятленьня не адчуваеш.

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG