Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мільярдэр Прохараў вырашыў прадаць расейскія актывы пасьля ператрусаў


Міхаіл Прохараў

Міхаіл Прохараў

Некаторыя актывы былі выстаўленыя на продаж і раней, але цяпер, пасьля «апэратыўных мерапрыемстваў», прадаецца ўсё.

Група «Онэксим» Міхаіла Прохарава, па зьвестках расейскай газэты «Ведомости», вырашыла без пасярэднікаў прадаць усе актывы ў Расеі пасьля «апэратыўных мерапрыемстваў» ФСБ. «Онэксим» адмаўляецца ад камэнтароў.

У структурах «Онэксима» былі праведзеныя ператрусы ў дзень «прамой лініі» расейцаў з Пуціным, 14 красавіка. Паводле афіцыйнай вэрсіі, ФСБ праводзіла «апэратыўныя мерапрыемствы» па справе банку «Таврический», санацыяй якога займаецца кампанія, амаль паловай якой валодае Прохараў.

Але фэдэральныя чыноўнікі і знаёмыя кіраўнікоў групы кампаніяў неафіцыйна кажуць «Ведомостям», што ператрусы зьвязаныя з публікацыямі холдынгу РБК, зьвязанымі з афшорамі атачэньня Пуціна. Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў абвергнуў чуткі аб тым, што продаж актываў адбываецца «па рэкамэндацыі Крамля».

«Онэксим» валодае акцыямі горна-мэталюргічных прадпрыемстваў UC Rusal і «Уралкалий», шэрагам банкаў, страхавой кампаніяй, энэргетычнай кампаніяй, інвэстыцыйнай групай у сфэры нерухомасьці, мэдыяхолдынгам РБК і інтэрнэт-выданьнем «Сноб». Некаторыя з актываў, у тым ліку РБК, былі выстаўленыя на продаж раней.

Сам Прохараў пэўны час займаўся палітыкай, у 2011 годзе быў кіраўніком партыі «Правое дело», падтрымаў пратэсты 2011 году, браў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2012 году (амаль 8% галасоў, 3 месца), з 2012 па 2015 год быў лідэрам партыі «Гражданская платформа». Актывы Прохарава Forbes ацаніў у 7,6 млрд даляраў.

XS
SM
MD
LG