Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Славамір Адамовіч у Навінках чакае кансыліюму псыхіятраў


Славамір Адамовіч, архіўнае фота

Славамір Адамовіч, архіўнае фота

Паэт Славамір Адамовіч знаходзіцца ў 11-м аддзяленьні РНПЦ псыхічнага здароўя.

Мяркуецца, што ў панядзелак днём яго агледзяць спэцыялісты-псыхіятры і будуць вырашаць, пакідаць яго ў Навінках на лячэньне ці адпускаць. Пра гэта паведаміў Радыё Свабода грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык, які разам з калегамі з руху салідарнасьці «Разам» знаходзіцца ў шпіталі.

Як паведаміў сам спадар Адамовіч сябрам, папярэдні дыягназ — «вострая шызафрэнія». У выходныя сур’ёзных аглядаў не было, нічога не калолі, давалі толькі таблеткі. У палаце 12 чалавек, мабільны тэлефон адабралі.

Паэта Славаміра Адамовіча затрымалі 1 ліпеня ў Будславе. Як паведаміў Радыё Свабода Славамір, ён прыехаў у Будслаў на магілу да дзеда.

«Там дзе я праходзіў, былі выстаўленыя па пэрымэтры людзі ў цывільным, якія прадстаўляліся як БРСМ. Яны запатрабавалі, каб я паказаў сваю торбу. Я палічыў, што людзі ў цывільным ня маюць на гэта права. Яны выклікалі міліцыянтаў, і з гэтага пачалося: выходныя дні, нападпітку ці не, фармальная прычына...»

Славаміра Адамовіча павезьлі ў Навінкі быццам бы для «агляду». Яго зьмясьцілі ў 11-е аддзяленьне Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя.

XS
SM
MD
LG