Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі апазыцыянэр: крыніцай вайны на Данбасе зьяўляецца расейская ўлада


Народны мэмарыял загінулым на вайне, Данецкая вобласць Украіны

Народны мэмарыял загінулым на вайне, Данецкая вобласць Украіны

Расейскі апазыцыйны актывіст і сябра рады праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» Сяргей Давідзіс праехаў па ўсёй лініі разьмежаваньня ў Данецкай вобласьці і перакананы, што вайну разьвязала расейская ўлада.

«На пытаньне аб тым, грамадзянская гэта вайна ці вайна Расеі з Украінай, ніяк нельга атрымаць адказ, дзякуючы тыднёвай паездцы па тэрыторыі Ўкраіны. У мяне як было, так і ёсьць меркаваньне, якое зводзіцца да таго, што, вядома ж, крыніцай гэтай вайны зьяўляецца расейская ўлада. І тое, што пры гэтым атрымалася часткова падмануць частку мірных жыхароў, часткова згуляць на супярэчнасьцях, якія, тым ня менш, не насілі нават блізка гэтак вострага характару, каб самі па сабе прывесьці да вайны, гэта меркаваньне ў мяне так і засталося», — адзначыў ён.

Сяргей Давідзіс адзначыў, што не сустракаў у зоне АТА нэгатыўнага стаўленьня да сябе як расейца.

«З боку жыхароў прыфрантавой зоны — абсалютна няма. Я яго, можа быць, ня надта і чакаў. А вось з боку ваенных можна было б чакаць, таму што там гінуць іх баявыя таварышы, людзі які год знаходзяцца на пярэднім краі. І зразумела, што расейская дзяржава нясе адказнасьць за тое, што ўсё так атрымалася. Тым ня менш, нават з боку ваенных мы нейкай агрэсіі, перадузятасьці ня бачылі. Нас успрымалі зусім спакойна. Тыя, з кім удалося пагаварыць, наадварот, дэманстравалі разуменьне таго, што Пуцін — агрэсіўны палітык, што расейская дзяржава — гэта яшчэ ня ўся Расея. Што нават 15% не ўхваляюць агрэсію супраць Украіны — гэта мільёны людзей, якіх трэба аддзяляць ад дзяржаўнай палітыкі», — кажа ён.

Цалка матэрыял можна пачытаць на сайце расейскай службы Радыё Свабода.

XS
SM
MD
LG