Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аварыя Іл-76 пад Іркуцкам: выратавальнікі знайшлі загінулых


На месцы крушэньня самалёта

На месцы крушэньня самалёта

Выратавальнікі знайшлі целы ўсіх 10 загінулых чальцоў экіпажу самалёта МНС Расеі Іл-76, які разьбіўся 1 ліпеня ў Іркуцкай вобласьці падчас тушэньня пажараў.

«На месцы крушэньня самалёта ў ходзе пошукавай апэрацыі, якая праходзіла ўсю ноч, знайшлі целы яшчэ двух чальцоў экіпажу Іл-76. Такім чынам, знойдзеныя целы ўсіх загінулых авіятараў», — заявіў начальнік Сыбірскага рэгіянальнага цэнтру МНС Сяргей Дзідзенка.

Асноўныя вэрсіі прычынаў катастрофы зьвязаныя з чалавечым фактарам, працаздольнасьцю тэхнікі і ўплывам навакольнага асяродзьдзя, заявіў прадстаўнік Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту Расеі Мікалай Якіменка.

МАК ужо правёў поўны агляд зоны аварыі. Самалёт цалкам згарэў, а «чорныя скрыні» падпалі пад узьдзеяньне тэмпэратуры, аднак яны ў здавальняючым стане, адзначыў Якіменка.

Расшыфроўка бартавых самапісцаў пачнецца ў бліжэйшы час.

XS
SM
MD
LG