Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гей-парад у Кёльне сабраў каля аднаго мільёна ўдзельнікаў


Удзельнікамі найбуйнейшага ў Эўропе гей-параду Christopher Street Day (CSD) у нядзелю, 3 ліпеня, у Кёльне сталі 950 000 чалавек. Адзін з арганізатараў шэсьця Нільс Шміт заявіў, што сваёй колькасьцю дэманстранты пасаромілі прагнозы скептыкаў, якія запэўнівалі, што пасьля нападу 12 чэрвеня на гей-клюб Pulse ў Арланда (ЗША) жадаючых удзельнічаць у кёльнскім маршы стане менш.

У памяць пра 49 ахвяраў тэракту ў Арланда дэманстранты прыспусьцілі вясёлкавыя сьцягі, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчаньня і заклікалі да грамадзкага прызнаньня сэксуальных меншасьцяў ва ўсім сьвеце.

Удзельнікі шэсьця публічна выказалі падтрымку сэксуальных меншасьцяў тых краінаў дзе іх правы парушаюцца.

Кёльнскі гей-парад у гэтым годзе праводзіўся ў 25-ы раз. Упершыню ён быў арганізаваны ў 1991 годзе.

XS
SM
MD
LG