Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі разьбіўся Іл-76 — загінулі 10 чалавек


У Іркуцкай вобласьці разьбіўся самалёт МНС Расеі Іл-76. Паводле папярэдніх дадзеных, загінуў увесь экіпаж — усе 10 чалавек.

Самалёт Іл-76, які браў удзел у тушэньні ляснога пажару, зьнік з экранаў радараў 1 ліпеня. Самалёт, які разьбіўся быў знойдзены верталётам Мі-8 авіаслужбы аховы лесу.

Самалёт практычна цалкам згарэў, засталася толькі хваставая частка. Мяркуючы па маштабах разбурэньняў на месцы авіякатастрофы, загінуў увесь экіпаж у складзе 10 чалавек, адзначылі раней у штабе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG