Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракты ў Багдадзе: загінулі ня менш за 75 чалавек


Мінулай ноччу ў цэнтры Багдаду каля рэстарана быў падарваны замініраваны аўтамабіль. Другі выбух прагрымеў праз некаторы час на поўначы горада.

Колькасьць ахвяр двух выбухаў у сталіцы Ірака Багдадзе дасягнула 75 чалавек, паведамляе Бі-бі-сі.

У раёне Карада, дзе адбыўся адзін з выбухаў, шмат крамаў, кафэ і рэстаранаў, якія ў сьвяты месяц Рамадан заўсёды запоўненыя менавіта пасьля заходу сонца, калі перастаюць дзейнічаць строгія абмежаваньні абавязковага для мусульман паста.

Адказнасьць за нападу ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Выбухі адбыліся праз тыдзень пасьля таго, як іракскія ўрадавыя войскі вярнулі пад свой кантроль горад Фалуджа, які знаходзіўся пад кантролем «ІД».

XS
SM
MD
LG